Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Расеі: Няма гаворкі пра зьніжкі на газ для Беларусі


Расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч паведаміў, што перамовы па цане на газ з Беларусьсю пройдуць у пачатку наступнага тыдня.

Паводле яго, пра зьніжку гаворкі не ідзе. «Ідзе пошук прымальных рашэньняў. Аб зьніжцы няма гаворкі», — цытуе Дварковіча агенцтва «Інтэрфакс».

20 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў Расею за негатоўнасьць зьнізіць цану на газ.

«Мы целяпаемся (інакш ня скажаш) і ўжо некалькі месяцаў ня можам дамовіцца па цане на газ. У сувязі з гэтым Расея зьнізіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы гэта ўспрымаем як ціск на Беларусь, але ціску я не пацярплю, і беларусы таксама», — заявіў тады Лукашэнка.

Раней, 11 верасьня Лукашэнка казаў, што Расея і Беларусь блізкія да дамоўленасьці аб цане на газ. «Практычна дамовіліся, стварылі нейкія дакумэнты», — паведаміў ён тады, удакладніўшы, што «расейскі бок, мабыць, прапануе нейкія свае варыянты»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG