Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея — зараза!» Новае відэа пра беларуска-расейскія газавыя спрэчкі


Саўка:

Несматра на то, што мы брацья-славяне,
Цьвяток нашай дружбы скора завяне!
І вот тока ня нада з пазіцыі сілы.
Эта ўсё няпраўда, што мы не плацілі.

Грышка:

Гэта вынік палітыкі папярэдняй —
Мы цалкам у пастцы краіны суседняй.
Вось вам і сьвяты, вось вам парады,
Вось вам сэлектарныя нарады.

Саўка:

Дык што, у нас
Яны адключаць газ?!

Разам (рэфрэн):

Расея, зараза,
Ня хоча падзяліцца газам.
Быкуе, казьліцца,
Ня хоча газам падзяліцца.

Грышка:

Расея, вядома, таксама малойца, —
Ні з пушчы, ні з поля такое малоціць!
Але ж тая наша «вышэйшая ўлада»
Магла б і прадбачыць такія расклады.

Саўка:

Так вот вы какія, Дзіма з Валодзем!
Пляваць, мы тада на драва пераходзім.
Дзярэўяў у нас — як в балоце піявак,
Нас не запугаеш сьніжэньнем паставак!

Дык што, у нас
Яны адключаць газ?

Рэфрэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG