Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотавыстава Аляксандра Васюковіча ў Маскве зьнішчаная «вэтэранамі Данбасу»


У маскоўскім Сахараўскім цэнтры група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвала экспанаты, сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.

«Вэтэраны Данбасу» запатрабавалі выклікаць дырэктара Цэнтру і парвалі выстаўленыя фатаздымкі, заявіўшы, што яны ўслаўляюць украінскае войска.

Разам з «вэтэранамі Данбасу» прыйшоў мясцовы дэпутат Дзьмітры Захараў, які трымаў слоік чырвонай фарбы з надпісам «Кроў дзяцей Данбасу, забітых украінскім войскам».

Учора невядомы заліў фарбай фатаздымкі Аляксандра Васюковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG