Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве залілі фарбай здымкі беларускага фатографа


Здымак з фэйсбуку Аляксандра Васюковіча

Здымак з фэйсбуку Аляксандра Васюковіча

У маскоўскім Цэнтры дакумэнтальнай фатаграфіі FOTODOC у часе сустрэчы з беларускім фатографам Аляксандрам Васюковічам невядомы заліў фарбай выстаўленыя фатаздымкі.

Спачатку невядомы слухаў выступ Васюковіча, а потым абліў фатаздымкі фарбаю. Невядомага затрымаць не ўдалося. У сваім рэпартажы РЕН-ТВ назвала выставу «нацысцкай».

Праект Аляксандра Васюковіча «Фота на памяць» атрымаў першае месца ў намінацыі «Канфлікт» фотаконкурсу «Прамы погляд – 2016».На здымках – салдаты, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны. На некаторых – тых, хто загінуў – фатограф паставіў крыжы. «Гэты праект у жорсткай форме паказвае, што вайна і людзі, адказныя за яе, проста выкрэсьліваюць гэтых хлопцаў з жыцьця, ставячы на іх такія ж, як на фотаздымках, крыжы» – цытуе TUT.BY Васюковіча.

Фарбай былі залітыя таксама працы фатографа Сяргея Лойкі, які заняў другое месца ў намінацыі «Канфлікт»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG