Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейская народная партыя глыбока шкадуе пра парушэньні на беларускіх выбарах


Антоніё Лёпэc-Істурыс (у цэнтры) у Менску, 30 ліпеня 2016 году

Антоніё Лёпэc-Істурыс (у цэнтры) у Менску, 30 ліпеня 2016 году

Па выніках беларускіх выбараў у Палату прадстаўнікоў 11 верасьня Эўрапейская народная партыя (найбольшая агульнаэўрапейская партыя, мае 28% у Эўрапарлямэнце, 8 з 28 месцаў у Эўрапейскай радзе, правацэнтрысты) выказала глыбокае шкадаваньне невыкананьнем Беларусьсю міжнародных абавязальніцтваў і стандартаў сумленнасьці выбараў.

«Варта жалю тое, што яшчэ адны выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным правілам, іх немагчыма назваць ні вольнымі, ні справядлівымі, ні дэмакратычнымі, — піша ў заяве генэральны сакратар партыі Антоніё Лёпэc-Істурыс. — Нягледзячы на шматлікія міжнародныя рэкамэндацыі па рэфармаваньні і адаптацыі выбарчага заканадаўства, быў дасягнуты вельмі малы прагрэс».

Партыя называе недапушчальным здушэньне апазыцыі, адмовы ў рэгістрацыі новым партыям і недзяржаўным арганізацыям, абмежаваньні свабоды прэсы, парушэньні доступу назіральнікаў да падліку галасоў і датэрміновага галасаваньня. Лёпэс-Істурыс заклікае выканаць рэкамэндацыі БДІПЧ/АБСЭ да мясцовых выбараў, якія пройдуць праз паўтара года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG