Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан добра аднаўляецца пасьля пнэўманіі, яе фізычны стан — «нармальны»


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Гілары Клінтан, у якой на мінулым тыдні была дыягнаставаная пнэўманія, «здаровая і гатовая выконваць абавязкі» амэрыканскага прэзыдэнта, гаворыцца ў лісьце лекара кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі ЗША. Пра гэта паведамляе BBC.

У заяве, якую распаўсюдзіў штаб Клінтан, гаворыцца, што стан палітыка «працягвае паляпшацца». Па выніках поўнага мэдыцынскага абсьледаваньня яе фізычны стан прызнаны «нармальным», а псыхалягічны — «выдатным».

У нядзелю, 11 верасьня, на жалобнай цырымоніі ў памяць пра ахвяраў тэрактаў 2001 году Клінтан стала кепска, і яна вымушаная была пакінуць афіцыйную імпрэзу, пасьля чаго яе штаб вымушаны быў паведаміць, што кандыдат у прэзыдэнты краіны хворая на пнэўманію.

Як гаворыцца ў лісьце лекара Гілары Клінтан, у мінулую пятніцу ёй было праведзенае сканаваньне грудной клеткі, якое паказала, што ў кандыдаткі ў прэзыдэнты «неінфэкцыйная бактэрыяльная пнэўманія ў лёгкай форме».

Лекар Клінтан Лайза Бардак адзначае, што яе пацыентка «добра аднаўляецца дзякуючы адпачынку і лячэньню антыбіётыкамі».

70-гадовы Дональд Трамп і 68-гадовая Гілары Клінтан — адны з найстарэйшых кандыдатаў прэзыдэнты ЗША ў гісторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG