Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гілары Клінтан праз хваробу адмяніла перадвыбарчую паездку ў Каліфорнію


Гілары Клінтан пакідае дом дачкі ў Нью-Ёрку пасьля адпачынку — празь некалькі гадзінаў пасьля паніхіды па ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году

Гілары Клінтан пакідае дом дачкі ў Нью-Ёрку пасьля адпачынку — празь некалькі гадзінаў пасьля паніхіды па ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан адмяніла заплянаваную на 12 і 13 верасьня перадвыбарчую паездку ў штат Каліфорнія.

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан адмяніла заплянаваную на 12 і 13 верасьня перадвыбарчую паездку ў штат Каліфорнія. Гэта адбылося пасьля таго, як былы дзяржаўны сакратар раптоўна, прыкладна праз паўтары гадзіны пасьля пачатку цырымоніі, пакінула паніхіду па ахвярах тэрактаў, якія адбыліся 11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку.

Клінтан хварэе на пнэўманію, паведаміла яе лекар Лайза Бардак. Паводле яе словаў, такі дыягназ быў устаноўлены 9 верасьня. Лекар таксама дадала, што яе пацыентка пакутуе ад зьвязанага з алергіяй кашлю.

На паніхідзе 11 верасьня Клінтан адчула абязводжваньне і перагрэлася, адзначыла Лайза Бардак. У той жа дзень Клінтан была агледжаная ў сваім доме ў Чапакуа, у яе стане спэцыялісты выявілі прыкметы аднаўленьня ад хваробы.

Клінтан прапісалі антыбіётыкі і іншыя лекі.

68-гадовая Клінтан была сярод афіцыйных асобаў, у тым ліку і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, якія наведалі цырымонію на мэмарыяле Ground Zero ў Нью-Ёрку, дзе 15 гадоў таму ўпалі дзьве вежы Сусьветнага гандлёванага цэнтру.

Прыхільнікі суперніка Клінтан з Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, які таксама наведаў паніхіду ў Нью-Ёрку, лічаць, што стан здароўя дэмакратычнага кандыдата робіць яе фізычна непрыдатнай для працы на пасадзе прэзыдэнта. Яны паказваюць яшчэ і на страсеньне мозгу, якое Клінтан перажыла ў сьнежні 2012 году пасьля таго, як страціла прытомнасьць.

Клінтан адпрэчыла абвінавачваньні па праблемах са здароўем як чуткі і праявы беспадстаўных тэорыяў змовы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG