Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан асудзіла Трампа за прыніжэньне вайскоўцаў і пахвалу Пуціна


Гілары Клінтан раскрытыкавала Дональда Трампа за яго асуджэньне амэрыканскіх вайскоўцаў і за пахвалу прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, заявіўшы, што яе рэспубліканскаму апанэнту не ўдалося даказаць, што ён можа быць галоўнакамандуючым.

«Кожнага рэспубліканца, які займае ці які імкнецца заняць пасаду ў нашай краіне, варта спытаць, ці згодны ён з Дональдам Трампам» — сказала Гілары Клінтан журналістам.

Кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў раней, што амэрыканскія генэралы былі «ператвораныя ў сьмецьце» пры Абаме. Трамп таксама паўтарыў сваю пахвалу Ўладзімеру Пуціна і выказаў сваю пагарду прэзыдэнту Бараку Абаму, нагадаўшы, што прэзыдэнт Расеі карыстаецца 82-адсоткавым рэйтынгам адабрэньня. «Чалавек мае вельмі моцны кантроль над краінай — сказаў Трамп пра Пуціна. — Гэта зусім іншая сыстэма, і мне яна не падабаецца, але, вядома, у той сыстэме ён зьяўляецца лідэрам, значна большым, чым наш прэзыдэнт».

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 8 лістапада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG