Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША заклікаў бакі канфлікту ў Сырыі выконваць перамір’е


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заклікаў бакі ўзброенага канфлікту ў Сырыі выконваць складзенае пры пасярэдніцтве ЗША і Расеі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.

«Першыя справаздачы сьведчаць пра некаторае зьніжэньне ўзроўню гвалту, таксама ёсьць некалькі паведамленьняў пра баі, хоць яшчэ занадта рана рабіць якія-небудзь канчатковыя высновы. І я ня буду рабіць такіх высноваў», — падкрэсьліў Джон Керы і дадаў, што гэта можа быць апошні шанец для міру ў адзінай Сырыі.

Керы таксама заявіў, што сілы прэзыдэнта Башара аль-Асада ня маюць больш бамбіць сырыйскую апазыцыю. Але ён падкрэсьліў, што ўрадавыя войскі могуць працягнуць свае дзеяньні супраць экстрэмісцкіх груповак у пэўных раёнах.

Раней Расея выказала занепакоенасьць тым, што некаторыя ўзброеныя паўстанцкія групы адмовіліся выконваць перамір’е.

Пагадненьне аб спыненьні агню ў Сырыі набыло моц пасьля заходу сонца 12 верасьня. Дамоўленасьці не датычацца груповак «Ісламская дзяржава» і «Фатэх аш-Шам», якая раней называлася «Фронт ан-Нусра» і дэкляравала адзінства з «Аль-Каідай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG