Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пры авіяўдары ў Сырыі загінулі 25 мірных жыхароў. Паводле ратавальнікаў бамбілі расейскія самалёты


Пасьля чарговай бамбёжкі (Ідліб, 17 жніўня 2016 году)

Пасьля чарговай бамбёжкі (Ідліб, 17 жніўня 2016 году)

У выніку авіяўдару па сырыйскім горадзе Ідліб загінулі як найменей 25 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці. Дзесяткі людзей параненыя. Пра гэта паведамляюць відавочцы.

Супрацоўнікі структураў грамадзянскай абароны паведамілі агенцтву Reuters, што працягваюць здабываць целы загінулых з-пад завалаў разбураных дамоў каля гарадзкога рынку.

Па словах ратавальнікаў і аднаго з мясцовых жыхароў, горад бамбілі расейскія самалёты.

У апошнія тыдні пачасьціліся авіяўдары па населеным пунктам правінцыі Ідліб, якую зь вясны 2015 году кантралюе кааліцыя ісламістаў, якія ў асноўным ваююць пад сьцягам «Джаіш аль-Фатэх» ( «Войска заваёвы»). Ратавальнікі-валанцёры і грамадзянскія актывісты паведамляюць пра дзесяткі загінулых і параненых мірных жыхароў, верных рэжыму Башара Асада, якімі баевікі прыкрываюцца як «жывым шчытом».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG