Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Цэнтральнай акрузе Гомеля вырасьцілі канкурэнта Аляксандру Лукашэнку


Галасаваньне на ўчастку №6 Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Гомель, 11 верасьня 2016 году

Галасаваньне на ўчастку №6 Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Гомель, 11 верасьня 2016 году

Юры Глушакоў, кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33 пракамэнтаваў вынікі галасаваньня:

«Цудаў у нашай акрузе і наагул на Гомельшчыне не адбылося: усе прадстаўнікі ад улады, паводле папярэдніх зьвестак акруговых камісіяў, сталі дэпутатамі. Сьпіс іх яшчэ да выбараў надрукавала газэта „Наша ніва“ — поўнае супадзеньне.

У нашай Цэнтральнай акрузе, дзе балятаваліся пяць кандыдатаў, прадстаўніку ад улады, дзейнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Алегу Леўшунову ўчастковыя камісіі „малявалі“ па восемдзесят і больш адсоткаў падтрымкі выбарнікаў. Мяркую, што нават Аляксандру Лукашэнку варта прызадумацца: у акрузе вырасьцілі даволі харызматычнага канкурэнта, які карыстаецца проста-такі ўсеагульнай падтрымкай выбарнікаў.

На некаторых участках, у прыватнасьці, на ўчастку нумар 6, у датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел больш выбарнікаў, чым непасрэдна 11 верасьня.

Нягледзячы на такія чаканыя вынікі, лічу, што наш удзел быў недарэмным: мы паказалі людзям, што ёсьць альтэрнатыва. Зь іншага боку — убачылі, якая моцная сацыяльная напружанасьць пануе ў грамадзтве. Шмат хто застаўся бяз працы, многія жывуць на жабрацкія заробкі. Афіцыйныя ж кандыдаты ня ходзяць па кватэрах і ня чуюць, што пра іх кажуць людзі. І паколькі ўлада не жадае нічога мяняць пры фармаваньні нават прадстаўнічых органаў, то няцяжка прадказаць, чым гэта можа ўсё скончыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG