Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павольнае збліжэньне Эўразьвязу зь Беларусьсю, — заходняя прэса пра беларускія выбары


Назіральнікі ад АБСЭ на выбарчым участку 463 Кальварыйскай выбарчай акругі 104 у Менску. Менск, 11 верасьня 2016 году

Назіральнікі ад АБСЭ на выбарчым участку 463 Кальварыйскай выбарчай акругі 104 у Менску. Менск, 11 верасьня 2016 году

На думку інтэрнэт-выданьня Treffpunkteuropa.de, нягледзячы на відавочнае імкненьне да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Захадам, ва ўнутранай палітыцы Беларусі мала што зьмянілася:

«Замест таго, каб адпраўляць апазыцыянэраў у турму, цяпер на іх накладаюць велізарныя штрафы ці ўжываюцца іншыя рэпрэсіўныя меры. Знаходзяцца пралазы, каб не выконваць свае абавязкі. Але гэта не перашкаджае ЭЗ працягваць павольнае збліжэньне зь Беларусьсю. Між тым, ужо запушчаныя працэсы, якія закліканыя палепшыць становішча Беларусі ў сусьветнай супольнасьці і яе фінансавае становішча. Да іх адносяцца актывізацыя ўсходняга супрацоўніцтва, дзейнасьць Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка, а таксама прававыя ініцыятывы ААН».

На думку аўстрыйскага выданьня derStandard.at, посьпех апазыцыі нязначна зьменіць палітычную мапу былой савецкай рэспублікі:

«Працэс выбараў паказвае, што кіраўніцтва ў Менску гатовае ісьці на кампрамісы дзеля паляпшэньня адносінаў з Захадам. Так, напрыклад, кандыдатам ад апазыцыі было прасьцей зарэгістравацца на выбары, а незалежныя назіральнікі сачылі за ходам выбараў. Беларусь імкнецца, нягледзячы на шчыльныя адносіны з Расеяй, да асьцярожнага збліжэньня з ЭЗ. Краіна хоча стаць больш незалежнай ад расейскага рынку, на які прыпадае 40% беларускага імпарту».

Паводле меркаваньня выданьня Sueddeutsche Zeıtung, у палітыцы Беларусі назіраецца цікавая тэндэнцыя:

«Прэзыдэнт Лукашэнка дапускае абмежаваны прагрэс у невялікіх дозах: крыху больш дэбатаў на тэлебачаньні, менш кандыдатаў, якім заказаны шлях на выбары. Гэтага, вядома, недастаткова для вялікай пахвалы ад АБСЭ, Беларусь яшчэ вельмі далёкая ад дэмакратычных стандартаў. Але Менск выкарыстоўвае гэтыя нюансы, каб какетнічаць гэтымі паляпшэньнямі, і яны дазваляюць Захаду апраўдваць сваё збліжэньне зь Беларусьсю. Лукашэнка не ператворыцца ў дэмакрата. Але Захад бачыць у ім аўтакрата, якому патрэбная фінансавая падтрымка і які паступова аддаляецца ад Масквы. Таму ЭЗ устрымліваецца ад крытыкі, але, праўда, занадта ўжо устрымліваецца. Некалькі гадоў таму было тое ж самае, да таго часу, пакуль рэжым зноў не расьперазаўся».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG