Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына пра кволае галасаваньне ў Менску: Ня цэняць таго, што маюць


Парлямэнцкія выбары. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на выбарчым участку, галасуе датэрмінова. Менск, 7 верасьня 2016 году

Парлямэнцкія выбары. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на выбарчым участку, галасуе датэрмінова. Менск, 7 верасьня 2016 году

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла, што на 12 гадзіну ў Беларусі яўка на выбары склала 42,3 працэнты, а ў некаторых акругах ужо прагаласавала больш за палову выбарнікаў, таму можна лічыць, што выбары там адбыліся.

Такіх акругаў, дзе выбары ўжо адбыліся, у Віцебскай вобласьці — 8, у Гомельскай — 6, у Магілёўскай — 4, а вось у Гарадзенскай і Менскай — толькі па адной акрузе.

«Традыцыйна нізкай» назвала Лідзія Ярмошына і актыўнасьць выбарнікаў у Менску, дзе на 12 гадзіну дня прагаласавалі толькі 34%, зь якіх 25% — датэрмінова.

Гэтыя лічбы Ярмошына пракамэнтавала наступным чынам:

«Ведаеце, не заўсёды вольнасьць да месца, калі ў чалавека адсутнічае адказнасьць. Гэта ў вёсцы ўсе адзін аднаго ведаюць, там галасаваньне — паказьнік сумленных паводзін. А ў вялікім горадзе некаторыя лічаць, што можна не галасаваць. Мяркую, гэтыя людзі ня цэняць таго, што маюць», — сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня Цэнтравыбаркаму выказалася на адрас некаторых назіральнікаў, якія паведамляюць пра парушэньні на выбарчых участках:

«У іх загадзя падрыхтаваныя справаздачы, іх аднолькава вучаць, таму яны і справаздачы аднолькавыя робяць», — сказала Ярмошына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG