Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Зроблена ўсё, каб галасаваньне было сьвятам


Датэрміновае галасаваньне. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на выбарчым участку, галасуе датэрмінова. Менск, 7 верасьня 2016 году

Датэрміновае галасаваньне. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на выбарчым участку, галасуе датэрмінова. Менск, 7 верасьня 2016 году

Парлямэнцкая выбарчая кампанія 2016 году — «больш мэдыйная і актыўная» ў параўнаньні з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 году, заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 11 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Як перадае БелаПАН, Лідзія Ярмошына паведаміла, што за мінулую ноч ніякіх здарэньняў і інцыдэнтаў, зьвязаных з выбарамі, не адбылося.

«Усе выбарчыя ўчасткі знаходзяцца ў цэласьці і захаванасьці і адкрытыя для галасаваньня», — сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле словаў Ярмошынай, на выбарчых участках — «добразычлівая абстаноўка, працуюць буфэты, пачынаюць граць канцэрты».

«Зроблена ўсё, каб абстаноўка сьвята суправаджала галасаваньне», — дадала яна.

Найперш, «абстаноўку сьвята» павінныя ствараць выязныя буфэты. Так, акруговая камісія Старавіленскай выбарчай акругі № 105 у Менску паабяцала ўсім выбарнікам бясплатную гарбату.

На ўчастку, дзе галасуе Аляксандар Лукашэнка, можна без гандлёвай нацэнкі набыць фаршаванае парася і далікатэсную рыбу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG