Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы ўшаноўваюць ахвяраў тэрактаў 11 верасьня 2001 года


У Нью-Ёрку і іншых гарадах ЗША ў 15-ю гадавіну тэрактаў 11 верасьня 2001 году ўспамінаюць чытаньнем імёнаў загінулых і званамі. У тым месцы, дзе ўпалі вежы-блізняты на Манхэтэне, увечары ў нядзелю запаляць сьвечкі.

Падчас цырымоніі на мэмарыяльнай плошчы ў Нью-Ёрку, якая будзе перарывацца шасьцю хвілінамі маўчаньня, зачытаюць імёны 2983 загінулых у выніку тэракту. Чатыры зь іх адзначаць дакладны час, калі сагнаныя самалёты ўрэзаліся ў Сусьветны гандлёвы цэнтар, у будынак Пэнтагону непадалёк ад Вашынгтону і ў поле ў штаце Пэнсыльванія. Дзьве апошнія хвіліны маўчаньня адбудуцца ў тыя моманты, калі 15 гадоў таму вежы паўночнага і паўднёвага хмарачосаў паваліліся.

Цырымонія будзе праходзіць з удзелам паліцэйскіх і пажарных побач з двума адлюстравальнымі басэйнамі з вадаспадамі, якія цяпер знаходзяцца на месцы, дзе стаялі вежы-блізняты. Больш за 340 пажарных і 60 паліцэйскіх загінулі ў той аўторак 2001 году падчас найгоршага нападу на ЗША з часоў нападу японцаў на Пэрл-Харбар ў 1941 годзе. Многія з пажарных загінулі падчас руху ўверх па лесьвіцы, калі яны спрабавалі выратаваць людзей, якія апынуліся на верхніх паверхах вежаў-блізнят.

У сваім штотыднёвым радыёзвароце ў суботу прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў гэты дзень «адным з самых змрочных дзён у гісторыі краіны», але падкрэсьліў, што «асноўныя каштоўнасьці, якія вызначаюць амэрыканцаў як народ, удалося захаваць».

Кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан і ад Рэспубліканскай — Доналд Трамп наведаюць сёньня месца трагедыі ў Нью-Ёрку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG