Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 9 верасьня 2016: Узнагароджаньне ляўрэатаў конкурсу БАЖ «Вольнае слова», аўтограф-сэсія Віктара Марціновіча.


Віктар Марціновіч
Віктар Марціновіч

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў творчага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова». Месца правядзеньня — Канфэрэнц-заля гатэля «BonHotel» (вул. Прытыцкага, 2). Пачатак у 14:00.

А 18:30 у кнігарні «Акадэмкніга» (Незалежнасьці, 72) адбудзецца аўтограф-сэсія Віктара Марціновіча, прысьвечаная выхаду рамана «Возера Радасьці».

Адбудзецца роварная экскурсія: «Менск Габрэйскі» . Месца сустрэчы: Выхад са ст. м. Няміга ў бок Палаца спорту. Пачатак а 18.30. Пры папярэдняй замове магчымы пракат ровараў.

У гісторыі:

1609 — аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.

1791 — амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы сваёй дзяржавы, назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта, Джорджа Вашынгтона.

1942 — створаны Беларускі штаб партызанскага руху. Спачатку ён знаходзіўся ў Расеі, а з 1944 году — у Беларусі.

1944 — часовы ўрад Польшчы падпісаў пагадненьне з урадам Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны аб абмене насельніцтвам. Блізка 38 тысяч этнічных беларусаў Беласточчыны з агульнага ліку, які тады ацэньваўся на 150-160 тысячаў, пераехалі ў Савецкі Саюз.

2001 — у Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх быў абвешчаны Аляксандар Лукашэнка.

У гэты дзень нарадзіліся:

1585 — Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал.

1728 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэміі навук .

1894 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.


У гэты дзень памерлі:

1917 — Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, стваральнік нацыянальнага прафэсійнага тэатру.

1976 — Мао Цзэдун, камуністычны дыктатар Кітаю.

Цытата:

«Той, хто валодае інфармацый, валодае сьветам».

Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG