Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9,63 % за два дні. ЦВК паведамляе пра рэкордную яўку, назіральнікі — пра рэкордныя маніпуляцыі


Датэрміновае галасаваньне ў інтэрнаце №10 БДУ. Менск, 6 верасьня 2016 году

Датэрміновае галасаваньне ў інтэрнаце №10 БДУ. Менск, 6 верасьня 2016 году

За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 9,63 % выбарнікаў.

Такія дадзеныя апублікаваў ЦВК.

Найбольш актыўна людзі галасавалі ў Віцебскай вобласьці — там яўка склала 10,94%. Найменш актыўна выбарнікі галасавалі на Берасьцейшчыне — 7,68%.

Датэрміновае галасаваньне на выбарах-2016 працягвае ісьці больш інтэнсіўна, чым на мінулых парлямэнцкіх выбарах: у 2012 годзе за два дні прагаласавалі 7,2 % выбарнікаў.

Тым часам кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляе пра завышэньне яўкі з боку выбарчых камісій.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, на 189 участках, дзе вялося назіраньне, колькасьць тых, хто прагаласаваў, за другі дзень датэрміновага галасаваньня склала 12 955 чалавек, а паводле пратаколаў выбарчых камісіяў — 14 004 чалавек. Такім чынам, яўка была завышаная на 7,5% (у 2012 годзе праваабаронцы фіксавалі завышэньне яўкі толькі на 3,2%).

На тых участках, дзе мы ўчора зафіксавалі анамальныя разыходжаньні афіцыйнай яўкі з дадзенымі назiральнiкаў, сёньня ўзорна няма разыходжаньняў. Але плян трэба выконваць. Таму выйшлі новыя ўмельцы.

«На тых участках, дзе мы ўчора зафіксавалі анамальныя разыходжаньні афіцыйнай яўкі з дадзенымі назiральнiкаў, сёньня ўзорна няма разыходжаньняў. Але плян трэба выконваць. Таму выйшлі новыя ўмельцы. Рэкардсмэнам стаў участак № 11 акругі № 84 Магілёва, дзе рэальна прагаласавалі 73 выбарцы, але камісія знайшла аж 193. Агулам розьніца склала 7,5 %. Рэкорды у параўнаньні зь іншымі выбарамі працягваюцца», — паведаміў у сваім Фэйсбуку прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч.

Назіральнікі таксама працягваюць паведамляць аб выпадках масавага арганізаванага галасаваньня студэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG