Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турыстам могуць дазволіць бязьвізавы ўезд у Беларусь. Спачатку на 5 дзён праз аэрапорт


У Савеце міністраў разглядаецца праект бязьвізавага ўезду ў Беларусь для замежных турыстаў з 80 краін.

Паводле праекту, пакуль гаворка ідзе толькі пра замежных турыстаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт «Менск». Бязь візы яны змогуць знаходзіцца ў краіне цягам 5 сутак.

Пра гэта распавёў намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной на сумесным пасяджэньні калегіяў Мінспорту і Мінпрыроды, паведамляе сайт traveling.by.

«Адна зь перашкодаў разьвіцьця турызму — візавы рэжым. Праца ідзе фрагмэнтамі — адмененыя візы для наведваньня Белавескай пушчы, на днях быў падпісаны аналягічны ўказ пра Аўгустоўскі канал. Бязьвізавы рэжым ужо працуе для грамадзян Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагмэнты, на якіх абкатваецца сыстэма. Цяпер у Савеце Міністраў ляжыць праект дакумэнта, дзе разглядаецца магчымасьць адмены візаў для грамадзянаў 80 краін, спрыяльных з пункту гледжаньня міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу пары месяцаў гэты дакумэнт будзе падпісаны», — заявіў Міхаіл Партной.

Раней стала вядома, што замежныя грамадзяне змогуць наведваць бязь візы турыстычна-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя да яго тэрыторыі. А гэта амаль што ўвесь Гарадзенскі раён і сама Горадня.

Быў падпісаны адпаведны ўказ прэзыдэнта Беларусі.

XS
SM
MD
LG