Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адмяняе візы для грамадзян Грузіі ў кастрычніку


Прадстаўнік Эўрапейскай камісіі па пытаньнях суседзкай палітыкі і пашырэньня Ёханэс Хан заявіў, што Грузія атрымае бязьвізавы рэжым з краінамі Эўразьвязу ў кастрычніку.

«Грузія выканала ўсе ўмовы для атрыманьня візавай лібэралізацыі. Гэта адбылося на аснове праведзеных урадам рэформаў і я з нецярплівасьцю чакаю таго дня, калі грузінскія грамадзяне змогуць бязь віз наведваць Эўропу. Гэты працэс абавязкова завершыцца ў кастрычніку сёлета», — сказаў Хан, выступаючы ў чацьвер на міжнароднай канфэрэнцыі ў Батумі «Эўрапейскі шлях».

Ад кастрычніка 2016 году грузінам ня трэба будзе атрымліваць турыстычныя візы, але гэта не азначае аўтаматычнага дазволу на працу і пражываньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG