Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізаваным турыстам з Кітаю не спатрэбіцца беларуская віза


Аляксандар Лукашэнка і Сі Цьзіньпін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка і Сі Цьзіньпін, архіўнае фота

Ужо ад верасьня кітайскія турысты ў складзе арганізаваных групаў могуць наведваць Беларусь бязь візаў. Асаблівае спадзяваньне на «ваенны турызм».

З пратаколу адпаведнага пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Кітаю вынікае, што групы турыстаў у складзе пяці і больш чалавек, арганізаваныя акрэдытаванымі турыстычнымі кампаніямі, могуць уяжджаць на тэрыторыю другога боку бязь візавых дакумэнтаў. Чальцы групаў павінны мець пры сабе дакумэнты для выезду за мяжу, а кіраўнікі — запрашальныя лісты ад турыстычных арганізацыяў.

Ад мінулага году некаторыя кітайскія турысты ўжо атрымалі магчымасьць знаходзіцца ў Беларусі тэрмінам да трох сутак. Такі парадак тычыцца грамадзянаў КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з Кітаю пры наяўнасьці ў пашпарце сапраўднай візы дзяржаў-сябраў Эўрапейскага зьвязу або дзяржаў-удзельніц Шэнгенскай зоны.

У Міністэрстве спорту і турызму разьлічваюць, што кітайскім турыстам, якіх усё больш, прыйдзецца даспадобы як пазнавальны, так і аздараўленчы адпачынак. Асаблівае спадзяваньне на «ваенны турызм» — наведваньне помнікаў у памяць пра баталіі розных эпохаў.

Бюст Сталіна на Лініі Сталіна

Бюст Сталіна на Лініі Сталіна

У гэтым сэнсе тэрыторыя Беларусі можа лічыцца суцэльным ваенна-гістарычным паркам. Сапраўды, наўрад ці недзе яшчэ можна пабываць на тэматычнай «Лініі Сталіна».

XS
SM
MD
LG