Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі — дзень жалобы. Землятрус забраў жыцьці 281 чалавека, пошук ахвяраў працягваецца


У Італіі 27 жніўня праходзяць жалобныя мерапрыемствы, італьянцы ўшаноўваюць памяць ахвяраў разбуральнага землятрусу, які адбыўся ўначы 24 жніўня ў цэнтральнай частцы краіны.

Землятрус магнітудай 6,2, паводле абноўленых афіцыйных дадзеных, забраў жыцьці прынамсі 281 чалавека, шпіталізаваныя яшчэ 388 чалавек.

Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы 27 жніўня возьме ўдзел у разьвітаньні з загінулымі ў мястэчку Аркуата-дэль-Тронта. Значныя разбурэньні землятрус выклікаў таксама ў Аматрычэ і іншых населеных пунктах.

Ратавальнікі яшчэ працягваюць пошукі людзей пад заваламі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG