Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Землятрус у Італіі: дзясяткі ахвяраў. АБНОЎЛЕНА


Ня менш за 20 чалавек, паводле папярэдніх дадзеных, сталі ахвярамі землятрусу ў цэнтральнай Італіі. Больш за іншых пацярпелі населеныя пункты Акумолі, Аматрычэ, Посту і Аркуата-дэль-Тронта.

«Цяпер, калі разьвіднела, мы бачым, што сытуацыя нават больш жахлівая, чым мы асьцерагаліся», — заявіў мэр Акумолі Стэфана Пэтручы.


Ён адзначыў, што разбурана мноства дамоў, «людзі знаходзяцца ў пастках пад абломкамі і не падаюць прыкмет жыцьця».

Мэр Аматрычэ Сэрджыа Піроцы, выступаючы па тэлебачаньні, таксама паведаміў, што ў горадзе назіраюцца сур’ёзныя пашкоджаньні будынкаў, пад абломкамі будынкаў могуць знаходзіцца людзі, сышоў апоўзень, магчыма, пашкоджаны мост.


«Паглядзіце, некаторыя будынкі перасталі існаваць, мы спадзяемся, што атрымаем дапамогу», — сказаў ён.

Паводле яго, гораду неабходная цяжкая тэхніка, каб дабрацца да людзей, якія могуць заставацца пад абломкамі дамоў.

«Наша галоўная мэта — выратаваць як мага больш людзей. Мы чуем галасы ў руінах, мы павінны гэтых людзей выратаваць», — падкрэсьліў ён.

Землятрус магнітудай 6,2 адбыўся ў цэнтральнай Італіі ў ноч на сераду.

XS
SM
MD
LG