Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі адбыліся землятрусы, ёсьць ахвяры


Падземныя штуршкі магнітудай 6,1 былі зарэгістраваныя ў раёне горада Тэрні, на мяжы абласьцей Лацыё і Умбрыя ў цэнтры Італіі.

Пра гэта паведамляе Эўрапейскі міжземнаморскі сэйсмалягічны цэнтар (EMSC).

Штуршкі адбыліся ў 47 мілях на паўднёвы ўсход ад Пэруджы і адчуваліся ў Рыме. Эпіцэнтар знаходзіўся на глыбіні 6,2 мілі, перадае Reuters.

Праз гадзіну пасьля першага штуршка адбыўся паўторны землятрус магнітудай 5,5 баляў.

У выніку землятрусу нанесеныя сур’ёзныя пашкоджаньні гораду Аматрычэ, пад абломкамі дамоў знаходзяцца людзі.

Паводле апошняй інфармацыі мясцовых СМІ, пацьверджаная гібель 14 чалавек, адзначае Reuters.

Наступствы землятрусу ў Аматрычэ

Наступствы землятрусу ў Аматрычэ

XS
SM
MD
LG