Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатара «трактарнага маршу» западозрылі ў экстрэмізьме і арыштавалі


Аляксей Волчанка (справа)
Аляксей Волчанка (справа)

У Расеі арганізатара «трактарнага маршу» краснадарскіх фэрмэраў Аляксея Волчанку арыштавалі па абвінавачваньні ў экстрэмізьме, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook актывістка Алена Філіпава. Паводле яе, 25 жніўня паліцыянты забралі Волчанку з дому і павезьлі ў горад Крапоткін.

Таксама Філіпава напісала, што семʼі ўсіх фэрмэраў, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту, рэгулярна наведваюць супрацоўнікі паліцыі, якія, па словах актывісткі, робяць на іх ціск.

Напярэдадні суд гораду Аксай Растоўскай вобласьці прысудзіў трох затрыманых удзельнікаў акцыі да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак. Яшчэ дзевяць кубанскіх фэрмэраў былі аштрафаваныя на сумы ад 10 да 30 тысяч рублёў.

Удзельнікі «трактарнага маршу» 21 жніўня накіраваліся ў Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Расеі на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі ў Краснадарскім краі. 23 жніўня ў Растоўскай вобласьці фэрмэраў затрымала паліцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG