Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя затрымала ўсіх удзельнікаў «трактарнага маршу


Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі кубанскіх фэрмэраў, якія ехалі на трактарах у Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Пуціну на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі.

Як паведамляе «Новая газета», гэта адбылося пасьля сустрэчы фэрмэраў з намесьнікам паўнамоцнага прадстаўніка ў Паўднёвай фэдэральнай акрузе Леанідам Беляковым. Ён паабяцаў фэрмэрам пагаварыць з пракуратурай, каб ім дазволілі аднавіць марш. Аднак пасьля гэтага супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што фэрмэры праводзяць несанкцыянаваны мітынг, і пачалі затрыманьні.

Напярэдадні пад Растовам-на-Доне ў пасёлку фэрмэраў і дальнабойшчыкаў, якія далучыліся да іх, заблякавала паліцыя. Увечары ў панядзелак зьявіліся паведамленьні пра тое, што двое дальнабойшчыкаў, Рустам Маламагамедаў і Сяргей Уладзіміраў, былі затрыманыя АМАПам за тое, што вялі відэаздымкі. Паліцэйскія зьбілі іх і прымусілі выдаліць запісы, зробленыя на мабільны тэлефон. Аднаго з дальнабойшчыкаў шпіталізавалі.

Так званы «трактарны марш» стартаваў 21 жніўня са станіцы Казанскай Краснадарскага краю пасьля мітынгу фэрмэраў. Калёну склалі 17 трактароў і некалькі дзясяткаў машын. Удзельнікаў акцыі па надуманых прычынах некалькі разоў спыняла дарожная паліцыя. Адправіцца ў Маскву было вырашана пасьля таго, як фэрмэрам не далі сустрэцца з прэмʼерам Дзьмітрыем Мядзьведзевым падчас яго візыту на Кубань.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG