Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Крымінальны перасьлед Кондруcя — заканамерны і апраўданы. Яго дзеяньні блізкія да тэрарызму


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць апраўданым арышт Уладзімера Кондруся, затрыманага ў чэрвені гэтага году за ўдзел у акцыі пратэсту ў цэнтры Менску пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

«Мне зусім нядаўна задалі пытаньне з нагоды аднаго з тых, хто арыштаваны ў сувязі з падзеямі 2010 году. Яго выпадкова ўстанавілі. Пра гэта шмат шуміць Інтэрнэт і гэтак далей. І калі я кажу: „Скажыце, калі ласка, а на тэрыторыі Эўразьвязу асобаў, якія чыняць дзеяньні, блізкія да тэрарызму, не прыцягваюць да адказнасьці?“ — мне адказваюць: „Ну, гэта ж не тэрарызм“», — распавяла Лідзія Ярмошына ў праграме «Простыя пытаньні» тэлеканала СТВ у чацьвер увечары.

Пра гэта перадае Інтэрфакс.

«Так, Кондрусь не пасьпеў узяць мяне ў закладнікі. Вось ён проста разьбіў шкло Дома ўраду і спрабаваў у яго щварвацца. А вось у тым выпадку, калі б ён кагосьці захапіў, тады б разглядалі сытуацыю інакш», — працягнула кіраўнік ЦВК.

Жыхар гарадзкога пасёлка Рудзенск Уладзімер Кондрусь быў затрыманы 14 чэрвеня 2016 году. Паводле пацьверджанай Сьледчым камітэтам Беларусі інфармацыі, ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»).

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі крымінальны перасьлед у дачыненьні да Кондруся палітычна матываваным, а яго самога — палітычным зьняволеным.

XS
SM
MD
LG