Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 6 гадоў зьявіўся новы фігурант справы аб «масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 году


У Праваабарончага цэнтру «Вясна» зьявілася інфармацыя пра тое, што ў СІЗА № 1 на Валадарскага пад вартай знаходзіцца жыхар пасёлку Рудзенск Уладзімер Кондрусь, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 году.

Пра гэта паведамляе spring96.org

Праваабаронцам стала вядома, што Ўладзімера Кондруся, 1977 году нараджэньня, узялі пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расьсьледаваньня за ягоны меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дому ўраду падчас выбараў прэзыдэнта ў 2010 годзе. Цяпер у СІЗА ён трымае доўгатэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць зьняволеньня. З гэтай прычыны стан яго здароўя пагоршыўся, і Кондруся перавялі ў санчастку СІЗА.

Праваабаронцы мяркуюць, што Ўладзімер Кондрусь абвінавачваецца паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Па гэтым артыкуле ў 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленьнем волі на розныя тэрміны.

Раней журналісты апазналі Ўладзіміра Кондруся на фотаздымках з акцыі на Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка 2016 году. На іншых фота ён выглядае актыўным удзельнікам драматычных падзей каля Дому ўраду 19 сьнежня 2010 году. У СМІ таксама выказвалася меркаваньне, што ён мог выконваць ролю правакатара, але гэтае меркаваньне было «нічым не падмацаванае», кажуць у ПЦ «Вясна».

XS
SM
MD
LG