Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: другі выбух за суткі і яшчэ трое загінулых


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Тры чалавекі загінулі і ня менш за 50 атрымалі раненьні ў выніку падрыву начыненага выбухоўкай аўтамабіля ля паліцэйскага пастарунку ў турэцкім горадзе Элязыг раніцай 18 ліпеня.

За некалькі гадзінаў да гэтага аналягічны напад на штаб-кватэру паліцыі ў турэцкай правінцыі Ван забраў жыцьці 3 чалавек, яшчэ каля 70 атрымалі раненьні, паведамляе агенцтва Anadolou са спасылкай на прадстаўнікоў паліцыі.

Губэрнатар правінцыі Ван заявіў, што да нападу можа быць датычная Працоўная партыя Курдыстану.

Афіцыйна ніводная тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьць за атакі.

У панядзелак у выніку нападу на паліцэйскі ўчастак у горадзе Дыярбакыр на поўдні Турэччыны загінулі 8 чалавек, дзясяткі атрымалі раненьні. Зь ліпеня мінулага году ў гэтай правінцыі пачасьціліся сутыкненьні сілаў бясьпекі з узброенымі курдзкімі фармаваньнямі.

XS
SM
MD
LG