Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Турэччыне: тры чалавекі загінулі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Машына, начыненая выбухоўкай, узарвалася ноччу 17 жніўня каля паліцэйскага пастарунку ў турэцкім горадзе Ван, што недалёка ад мяжы з Іранам. Пра гэта паведамляе DW.

Невядомыя ажыцьцявілі падрыў аўтамабіля дыстанцыйна. У выніку нападу загінулі трое чалавек, яшчэ сорак чалавек, у тым ліку двое паліцыянтаў, параненыя. У арганізацыі выбуху мясцовыя ўлады падазраюць забароненую Рабочую партыю Курдыстану (РПК).

Турэцкая паліцыя паведаміла пра затрыманьні меркаванага арганізатара выбуху. Цяпер вядуцца пошукі магчымых саўдзельнікаў арганізатараў нападу.

XS
SM
MD
LG