Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыняе пастаўкі яшчэ з чатырох беларускіх прадпрыемстваў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рассельгаснагляд з 18 жніўня забараняе пастаўкі прадукцыі яшчэ з чатырох прадпрыемстваў Беларусі.

Гэта «Белсыр», «Малочны гасьцінец», Полацкі малочны камбінат, а таксама кампанія «Біякам», якая вырабляе камбікорм.

Пра гэта паведамляецца на сайце расейскага ведамства.

Рассельгаснагляд паведаміў беларускаму боку пра «сурʼёзную занепакоенасьць, выкліканую новымі выпадкамі паступленьня ў Расею зь Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў і нормаў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Фэдэрацыі, якія набываюць у апошні час сыстэматычны характар».

«Акрамя таго, сыстэматычны характар набываюць і парушэньні, якія дапускаюцца службовымі асобамі беларускай вэтэрынарнай службы пры сэртыфікацыі прадукцыі», — дадае Рассельгаснагляд.

Раней Рассельгаснагляд апублікаваў сьпіс 25 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўлялі расейцам прадукцыю з забароненымі і шкоднымі рэчывамі.

Ад 13 жніўня забароненыя пастаўкі ў Расею прадукцыі Ваўкавыскага ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат» і ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG