Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Эдуарда Пальчыса накіраваная ў суд


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Прэс-сакратар Вярхоўнага суду Менску Юлія Ляскова паведаміла ў сваім Фэйсбуку, што матэрыялы крымінальнай справы Эдуарда Пальчыса накіраваныя ў суд.

«Крымінальная справа па абвінавачваньні П. у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.130 КК (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) і ч.2 ст.343 КК (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару) паступіла для судовага разбору ў Менскі гарадзкі суд. Пра дату пачатку слуханьняў і фармат будзе паведамлена дадаткова», — напісала Юлія Ляскова.

У паведамленьні Лясковай прозьвішча Эдуарда Пальчыса не называецца, але ў камэнтарах яна ўдакладняе, што гаворка ідзе менавіта пра адміністратара сайту 1863x.com.

Беларускі блогер і заснавальнік вядомага сайту 1863x.com, жыхар Ліды Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі і ўвесну выдадзены праваахоўнікам Беларусі. Раней у Беларусі на Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу па абвінавачаньні ў распальваньні варожасьці і распаўсюдзе праз інтэрнэт парнаграфічных матэрыялаў. Пальчыс адкідае абвінавачваньні. Праваабаронцы не выключаюць палітычных матываў перасьледу заснавальніка вядомага сайту 1863x.com, але канчатковага рашэньня аб прызнаньні яго палітвязьнем пакуль не прынялі з прычыны недахопу інфармацыі.

XS
SM
MD
LG