Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Пальчыс (Джон Сільвэр) піша ў зьняволеньні кнігу


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

«Вырашыў напісаць кнігу, бо прыгодаў за апошні год хапіла, — напісаў у лісьце ў рэдакцыю „Нашай Нівы“ Эдуард Пальчыс, вядомы пад псэўданімам Джон Сільвэр. — А калі можна будзе расказаць, каб нікому не нашкодзіць, ня ведаю».

Рэдактар сайту www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расеі і экстрадаваны ў Беларусь, дзе яму выстаўленыя абвінавачаньні на падставе ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу. Ён знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.

XS
SM
MD
LG