Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Міліцыя, КДБ, пракуроры павінны круціцца вакол кіраўніка і яму дапамагаць»


Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць
Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў павысіць дысцыпліну на месцах. Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Маларыцкі раён.

«Хачу проста папярэдзіць, нікога ні ў якім разе не запалохваючы: усе рашэньні, якія я прымаю тут на месцы, павінны няўхільна выконвацца, чаго б гэта ні каштавала — і ўраду, і губэрнатару, і кіраўнікам прадпрыемстваў», — сказаў кіраўнік краіны.

Падчас нарады ён не аднойчы зьвяртаў увагу на дысцыпліну.

Паводле Лукашэнкі, важна «перадаць напружаньне ўніз» па ўсёй вэртыкалі, пачынаючы ад губэрнатара да канкрэтных выканаўцаў і кіраўнікоў на месцах. «Любое невыкананьне — гэта бардак, развал не толькі ўлады, але і дзяржавы. І мы роўненька скоцімся на ўкраінскі варыянт», — цытуе БелТА кіраўніка краіны. «Міліцыя, КДБ, пракуроры — яны ўсе павінны круціцца вакол кіраўніка і яму дапамагаць. Я хачу, каб гэта ўся краіна пачула, — заявіў Лукашэнка. — Каб больш не было скаргаў, што на кагосьці „наехаў“ міліцыянт, КДБ, на кагосьці пракурор „накаціў“. Усе яны выдатна разумеюць, што мы жывем ад таго ж калгасу і прамысловага прадпрыемства».

Завяршаючы нараду, Лукашэнка адзначыў, што ўзьнятыя пытаньні тычацца ўсёй краіны:

«Наколькі гэта магчыма, мабілізуйце свае калектывы, зьбярыцеся самі і наперад. Іншага нам ня дадзена. Дзейнічайце!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG