Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не займайцеся ашуканствам!» — Лукашэнка ўчыніў разнос чыноўнікам у Ваўкавыску


Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Гарадзенскай вобласьці, якая адбылася ў Ваўкавыскім райвыканкаме

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Гарадзенскай вобласьці, якая адбылася ў Ваўкавыскім райвыканкаме

Аляксандар Лукашэнка незадаволены разьвіцьцём Гарадзенскай вобласьці і чакае істотнага зьмяненьня сытуацыі ў рэгіёне.

«Мяне турбуе, што ў такім моцным рэгіёне, як Гарадзеншчына, па выніках першага паўгодзьдзя ня выкананыя пяць з васьмі ключавых паказьнікаў эфэктыўнасьці працы», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Гарадзенскай вобласьці, якая адбылася ў Ваўкавыскім райвыканкаме, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсьліў, што паколькі прагнозныя паказьнікі не выконваюцца, то паўстае пытаньне аб адпаведнасьці некаторых кіраўнікоў пасадам, якія яны займаюць. Паводле яго словаў, кадравыя памылкі трэба выпраўляць.

Старшыня Камітэту дзяржкантролю Леанід Анфімаў распавёў Лукашэнку, што многія пытаньні ў рэгіёнах не вырашаюцца з-за таго, што мясцовыя органы ўлады не паведамляюць пра іх ураду краіны, які застаецца недасьведчаным у існых праблемах.

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Гарадзенскай вобласьці, якая адбылася ў Ваўкавыскім райвыканкаме

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Гарадзенскай вобласьці, якая адбылася ў Ваўкавыскім райвыканкаме

«Ёсьць такія пытаньні, якія трэба вырашаць на ўзроўні міністэрстваў і ўраду, — сказаў Лукашэнка. — Я ведаю гэтую праблему, яна ёсьць: губэрнатары не паставілі жорстка пытаньні ва ўрадзе, але ва ўрадзе і радыя, што перад імі жорстка не паставілі пытаньне».

Ён падкрэсьліў: «За гэта будзе сур’ёзнае спагнаньне. Калі губэрнатар не вядзе дыялёг з урадам, значыць, будзе новы губэрнатар. Калі ўрад не разумее мясцовыя органы ўлады, значыць, будзе новы ўрад».

«Сутнасьць маёй паездкі — ня займайцеся ашуканствам!» — падкрэсьліў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG