Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачваньне патрабуе пажыцьцёвага зьняволеньня для расейскага вайскоўца за забойства сямʼі ў Армэніі


Крымінальныя справы аб забойстве сямʼі Авецісян былі заведзены армянскім і расейскім бакамі.

Абвінавачваньне запатрабавала для расейскага вайскоўца Валерыя Пермякова пажыцьцёвага пазбаўленьня волі па справе аб забойстве сямʼі Авецісян ў армянскім горадзе Гюмры, паведамляе «Інтэрфакс».

Пракурор Геворг Гевагян запатрабаваў асудзіць Пермякова па артыкулах Крымінальнага кодэксу Армэніі за забойства двух і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю, разбойны напад і спробу незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы.

Абарона расейскага вайскоўца хадайнічала аб пераносе пасяджэньня на тыдзень — суд задаволіў гэтую просьбу.

У жніўні 2015 году гарнізонны суд расейскай ваеннай базы ў Гюмры асудзіў Пермякова да 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — за дэзэртырства, крадзеж зброі і яе незаконнае нашэньне. У Армэніі Пермякова судзяць па артыкуле аб масавым забойстве.

Сямёра членаў сямʼі Авецісян, у тым ліку двое малалетніх дзяцей, былі забітыя 12 студзеня 2015 году. Крымінальныя справы заведзеныя армянскай і расейскім бакамі. Сваякі сямʼі Авецісян лічаць расейскія органы ўлады вінаватымі ў тым, што ў шэрагі ўзброеных сіл трапіў чалавек з псыхічнымі адхіленьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG