Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія: Сваякі забітай у Гюмры сям’і падалі пазоў да Расеі


Расейскі вайсковец Валерый Пермякоў (справа) падчас суду ў Гюмры
Расейскі вайсковец Валерый Пермякоў (справа) падчас суду ў Гюмры

Забойства сямі членаў сям’і Авецісян, у тым ліку двух малалетніх дзяцей, адбылося 12 студзеня 2015 году.

Сваякі сям’і Авецісян, забітай у армянскм горадзе Гюмры, падалі да Расеі пазоў з патрабаваньнем выплаціць 450 тысяч эўра кампэнсацыі. Яны лічаць расейскія органы ўлады вінаватымі ў тым, што ў шэрагі ўзброеных сіл трапіў чалавек з псыхічнымі адхіленьнямі. Пра гэта паведамляе Armenia Today.

Абвінавачаным па справе аб забойстве сям’і Авецісян зьяўляецца расейскі вайсковец Валерый Пермякоў, які прызнаўся ў злачынстве. Абарона пацярпелых спасылаецца на вынікі экспэртызы, якая пацьвердзіла, што салдат, адпраўлены на службу за мяжу, цярпеў на разумовыя адхіленьні.

У жніўні 2015 года гарнізонны суд расейскай вайсковай базы ў Гюмры асудзіў Пермякова да 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — за дэзэрцірства, крадзеж зброі і яе незаконнае нашэньне. У Армэніі Пермякова судзяць паводле артыкулу аб масавым забойстве.

Сямёра членаў сям’і Авецісян, у тым ліку два малалетнія дзіцяці, былі забітыя 12 студзеня 2015 году. Крымінальныя справы заведзеныя армянскім і расейскім бакамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG