Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыр самалёта, які згарэў у аэрапорце Дубая, выйграў $1 млн у лятарэю


Адзін з пасажыраў самалёта Boeing 777 авіякампаніі Emirates, які 3 жніўня зрабіў жорсткую пасадку і згарэў у аэрапорце Дубая, праз тыдзень выйграў мільён даляраў у лятарэю.

Індыец Хада купіў лятарэйны білет у дубайскім аэрапорце, калі ляцеў на поўдзень Індыі. Інцыдэнт з «Боінгам» адбыўся з ім на зваротным шляху.

Хада выйграў мільён даляраў за чатыры тыдні да выхаду на пэнсію.

Ён распавёў журналістам, што плянуе вярнуцца ў Індыю і знайсьці працу, каб дапамагаць тым, хто жыве ў нястачы.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG