Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапорце Дубая пры пасадцы загарэўся самалёт Emirates


Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ўсіх пасажыраў і членаў экіпажа пасьпяхова эвакуіравалі.

У аэрапорце Дубая ў сераду зрабіў аварыйную пасадку і загарэўся самалёт Boeing-777 авіякампаніі Emirates.

На фатаграфіі, разьмешчанай у твітэры, відаць, што самалёт моцна пашкоджаны, а яго фюзэляж гарыць. У сацсетках зьявілася і відэа пажару.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ўсіх пасажыраў і членаў экіпажа эвакуіравалі, і яны ў бясьпецы. Афіцыйнага пацьверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

У самой авіякампаніі пацьвердзілі, што з іх самалётам, на борце якога знаходзіліся 275 чалавек, адбыўся «інцыдэнт», але падрабязнасьцяў не паведамілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG