Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі сьмерцю фізыка-ядзерчшчыка, які вярнуўся з ЗША


Шахрам Аміры

Шахрам Аміры

Іранскі фізык-ядзерчшчык Шахрам Амір, які жыў некаторы час у ЗША, пакараны сьмерцю ў Тэгеране. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на сям’ю навукоўца.

Як сьцьвярджаюць сваякі нябожчыка, іранскія ўлады выдалі ім цела са сьлядамі вяроўкі на шыі.

Фізык 1977 года нараджэньня выехаў у Меку ў 2009 годзе на традыцыйнае мусульманскае паломніцтва. Потым ён зьнік і зьявіўся ў ЗША, дзе яго нібыта сілай утрымлівала ЦРУ.

ЗША катэгарычна адмаўлялі дачыненьне да выкраданьня навукоўца, аднак у сакавіку 2010 года тэлеканал ABC News паведаміў, што Амір зьбег на Захад і дапамагае ЦРУ у зборы інфармацыі аб ядзернай праграме Ірана.

Прадстаўнікі ўладаў ЗША сьцьвярджалі, што Аміры супрацоўнічаў з амэрыканцамі добраахвотна. Меркавалася, што Аміры мог паведаміць ЗША аб заводзе па ўзбагачэньні ўрану ў горадзе Кум. Таксама выказваліся меркаваньні, што ён вярнуўся ў Іран з-за пагроз у адрас яго сям’і.

У 2010 годзе фізык вярнуўся ў Іран. Амаль праз год пасля вяртаньня на радзіму, Аміры быў арыштаваны і пасля асуджаны, паводле непацьверджаных дадзеных, за дзяржаўную здраду.

XS
SM
MD
LG