Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі вучоны вярнуўся дадому


Іранскі вучоны Шахрам Аміры , які цьвердзіць, што летась быў выкрадзены тайнымі службамі ЗША, вярнуўся дадому. У тэгеранскім аэрапорце яго сустракалі з кветкамі каля дзесяці сваякоў, сярод іх жонка з сынам. 42-х гадовы Аміры сьцьвярджае, што год таму, калі ён быў на паломніцтве ў Саудаўскай Арабіі, яго выкралі амэрыканскія спэцслужбы. У панядзелак ён нечакана з’явіўся ў прадстаўніцтве пакістанскага пасольства ў Вашынгтоне, якое прадстаўляе і іранскія інтарэсы ў ЗША. Раней дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Аміры апынуўся ў ЗША на ўласную ініцыятыву і што яму нішто не перашкаджае пакінуць Штаты.
Па прылёце Аміры заявіў, што ён з'яўляецца звычайным навуковым супрацоўнікам унівэрсытэту і ня мае ніякага дачыненьня да іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG