Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскі навуковец пакінуў ЗША


Іранскі фізык-ядзершчык Шахрам Аміры, які, паводле сьцьвярджэньняў Тэгерану, быў выкрадзены год таму амэрыканскімі спэцслужбамі, пакінуў ЗША.

Як заявіў прадстаўнік МЗС Ірану, навуковец вылецеў з Вашынгтону ў трэцюю краіну, а ўжо адтуль накіруецца на радзіму. Раней дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Аміры апынуўся ў ЗША на ўласную ініцыятыву і што яму нішто не перашкаджае пакінуць Штаты.
Вашынгтон заўсёды адрынаў абвінавачваньні Тэгерану ў зьнікненьні Аміры, які, паводле некаторых дадзеных, браў удзел у дасьледаваньнях для іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG