Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве агучылі галоўную вэрсію забойства Шарамета


Кветкі на месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, 20 ліпеня 2016 году

Кветкі на месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, 20 ліпеня 2016 году

Прычынай забойства журналіста Паўла Шарамета магло быць жаданьне выклікаць канфрантацыю ўкраінскага грамадзтва з уладай.

Пра гэта заявіў сакратар камітэту Вярхоўнай Рады па пытаньнях заканадаўчага забесьпячэньня праваахоўнай дзейнасьці Антон Герашчанка ў эфіры 5 канала. Паводле яго слоў, забойства Шарамета — паказальнае, у форме тэракту, небясьпечнага для жыцьця іншых асобаў.

«Сёньня вывучаецца шмат вэрсіяў... Адна зь вядучых вэрсіяў — забойства Паўла Шарамета дэманстратыўнае, для таго, каб унесьці беспарадак у дзяржаўны лад. Каб сутыкнуць ілбамі грамадзтва з уладай, як тое было з забойствам Георгія Гангадзэ», — распавёў Герашчанка.

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху машыны, у якой ён ехаў на працу. Машына ўзарвалася на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка насупраць рэстарана МакДональдс. Выбуховая прылада, якая ўзарвала аўтамабіль з журналістам Паўлам Шараметам, была закладзеная блізка да месца кіроўцы.

Паліцыя кваліфікавала тое, што адбылося, паводле артыкулу «наўмыснае забойства, зьдзейсьненае спосабам, небясьпечным для жыцьця многіх асобаў».

Генпракурор Юрый Луцэнка назваў асноўнай вэрсіяй забойства Шарамета помсту за яго прафэсійную дзейнасьць.

На цырымоніі разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве, 22 ліпеня 2016 году

На цырымоніі разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве, 22 ліпеня 2016 году

XS
SM
MD
LG