Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп пацьвердзіў сваё ранейшае выказваньне, што ў выпадку свайго абраньня ён разгледзіць пытаньне аб прызнаньні Крыма расейскім.

У інтэрвію тэлеканалу ABC News Трамп дадаў, што неабходна ўлічваць меркаваньне жыхароў Крыма ў пытаньні аб яго тэрытарыяльнай прыналежнасьці.

«Я маю намер разгледзець гэта [каму мае прыналежаць Крым — РС]. Аднак вы ведаеце, што людзі ў Крыме, як я чуў, хацелі б быць з Расеяй, чым там, дзе яны былі раней. І гэта трэба мець на ўвазе таксама» — сказаў амэрыканскі мільярдэр.

Крым быў анэксаваны Расеяй у сакавіку 2014 году. Легітымнасьць «рэфэрэндуму», які прайшоў у Крыму, не прызнае большасьць краінаў сьвету, у тым ліку Злучаныя Штаты, якія заклікаюць Расею паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і вярнуць ёй кантроль над паўвостравам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG