Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы патрабуюць спыніць перасьлед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага


Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота з суду 29 ліпеня 2016 году

Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота з суду 29 ліпеня 2016 году

Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі накіраваў міністру ўнутраных спраў і генэральнаму пракурору Беларусі зварот наконт перасьледу Андрэя Бандарэнкі ў Магілёўскай турме № 4 і Міхаіла Жамчужнага ў Навасадзкай ПК-14.

У прыватнасьці, праваабаронцы адзначаюць, што існуе небясьпека для жыцьця і здароўя Андрэя Бандарэнкі праз патураньне адміністрацыі калёній (ПК-2 і пасьля — ПК-17) усталяваньню сярод зьняволеных нефармальных адносінаў, якія дазваляюць ствараць умовы для жорсткага, зьневажальнага абыходжаньня з асобнымі асуджанымі.

Апісваючы сытуацыю зь Міхаілам Жамчужным, ПЦ «Вясна» падкрэсьлівае, што праваабарончая супольнасьць краіны прызнала яго палітвязьнем і патрабуе неадкладнага перагляду яго судовага прысуду пры захаваньні права на справядлівае судовае разьбіральніцтва. Ціск у ПК-14 на асуджанага аўтары звароту таксама зьвязваюць з характарам яго грамадзкай дзейнасьці, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

«Праваабарончы цэнтар „Вясна“ патрабуе спыніць неабгрунтаваны перасьлед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага з боку прадстаўнікоў Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, правесьці праверку ўмоваў утрыманьня гэтых асуджаных і дазволіць ім сустрэчу з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый для ўдакладненьня фактычных умоваў утрыманьня і стану з захаваньнем іх законных правоў», — падкрэсьліваецца ў звароце.

XS
SM
MD
LG