Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніну ў Мюнхене распачаў 18-гадовы іранец. Загінула 10 чалавек


Паліцыя на месцы здарэньня, 22 ліпеня 2016 году

Паліцыя на месцы здарэньня, 22 ліпеня 2016 году

У Мюнхене колькасьць загінулых у выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры ўзрасла да дзесяці (з улікам нападніка). Каля 20 чалавек параненыя.

Мюнхенскім стралком апынуўся 18-гадовы выхадзец з Ірану. Паліцыя мяркуе, што злачынец дзейнічаў адзін. Як паведаміў на прэс-канфэрэнцыі начальнік паліцыі горада Губэрт Андрэ, ён меў падвойнае грамадзянства Нямеччыны і Ірану і жыў у Мюнхене ўжо некалькі гадоў, паведамляе Бі-бі-сі.

Яго цела было знойдзена падчас спэцапэрацыі прыкладна за кілямэтар ад месца трагедыі. Паводле дадзеных паліцыі, ён скончыў жыцьцё самагубствам.

Матывы яго ўчынку дакладна невядомыя. Між тым сьледчыя не выключаюць, што гэта быў тэракт.

Увечары 22 ліпеня невядомы распачаў страляніну ў гандлёвым цэнтры Olympia ў Мюнхене.

Гандлёвы цэнтар Olympia ў Мюнхене

Гандлёвы цэнтар Olympia ў Мюнхене

У амаль паўтарамільённым горадзе было ўведзена асаблівае становішча — прыпынены рух усяго грамадзкага транспарту. Жыхарам рэкамэндавалі не выходзіць на вуліцу. У цяперашні час рух транспарту ў горадзе адноўлены.

На месцы здарэньня, 22 ліпеня 2016 году

На месцы здарэньня, 22 ліпеня 2016 году

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG