Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэхія і Аўстрыя ўзмацнілі ахову мяжы з Баварыяй


Пасьля страляніны ў Мюнхене Чэхія і Аўстрыя ўзмацнілі ахову мяжы з Баварыяй. Пра гэта паведаміла «Нямецкая хваля».

Паліцыя фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, якая мяжуе з Баварыяй, пераведзеная на ўзмоцнены рэжым.

Як паведамляе Інтэрфакс, міжгароднія цягнікі зь Мюнхену спыненыя, з будынку галоўнага чыгуначнага вакзалу праведзеная эвакуацыя пасажыраў.

На вакзалах іншых гарадоў Нямеччыны спыненыя цягнікі, якія ідуць у Мюнхен. Раней баварскае радыё паведаміла, што ўсе транспартныя калідоры, што вядуць праз раён Мюнхену, блякаваныя, кіроўцаў просяць аб’яжджаць горад і шукаць іншыя маршруты.

Як найменей шэсьць чалавек было забіта ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры Olympia ў Мюнхене, паведамляе паліцыя гораду. Яшчэ некалькі чалавек паранена. У Мюнхене абвешчана асаблівае становішча.

XS
SM
MD
LG