Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы вінавацяць абодва бакі ўкраінскага канфлікту ў незаконных затрыманьнях і катаваньнях


Фрагмэнт вокладкі справаздачы «Вы не існуеце — адвольныя затрыманьні, гвалтоўныя зьнікненьні і катаваньні ва ўсходняй Украіне»
Фрагмэнт вокладкі справаздачы «Вы не існуеце — адвольныя затрыманьні, гвалтоўныя зьнікненьні і катаваньні ва ўсходняй Украіне»

Праваабарончыя арганізацыі Amnesty International і Human Rights Watch 21 ліпеня прадставілі справаздачу, у якой абвінавачваюць ўкраінскія ўлады, ваенізаваныя групы праўрадавых добраахвотнікаў ды прарасейскіх сэпаратыстаў у зьнявольваньні і катаваньні цывільных асобаў, якіх падазраюць у падтрымцы аднаго ці другога боку.

Справаздача, азагалоўленая «Вы не існуеце — адвольныя затрыманьні, гвалтоўныя зьнікненьні і катаваньні ва ўсходняй Украіне», разглядае 18 меркаваных выпадкаў такіх затрыманьняў на абодвух баках канфлікту.

У прыватнасьці, дакумэнт апісвае выпадак 39-гадовага мужчыны, Вадзіма, якога, паводле ягоных словаў, таемна трымалі пад вартай і катавалі — спачатку адзін, а потым другі бок канфлікту.

Прадстаўнікі як уладаў, так і сэпаратыстаў запярэчылі, што ня маюць таемных месцаў зьняволеньня.

«Гэта поўны абсурд» — заявіў расейскаму агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік гэтак званай «Луганскай народнай рэспублікі».

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Аляксандр Ткачук сказаў Радыё Свабода, што СБУ гатовая дапусьціць кантралёраў да ўсіх сваіх памяшканьняў, каб даказаць, што не трымае нікога пад вартай па-за законам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG