Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Onliner.by пра замазаны бел-чырвона-белы сьцяг: «Гэта наш пракол»


Фота БЧБмабіля менчука Цімоха Дранчука, на якім быў замазаны бел-чырвона-белы сьцяг

Фота БЧБмабіля менчука Цімоха Дранчука, на якім быў замазаны бел-чырвона-белы сьцяг

Так выказаўся пра выпадак з замазаным бел-чырвона-белым сьцягам Мікалай Казловіч, галоўны рэдактар Onliner.by. Журналіст, які прыняў такое рашэньне, не ўзгадніў гэта з рэдакцыяй.

«Коратка, бо пішу з колаў — так, гэта наш пракол, — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Мікалай Казловіч. — Журналіст, які прыняў рашэньне, не ўзгадніў сваіх дзеяньняў, дапусьціў памылку. Мы зрабілі з гэтай сытуацыі высновы. Больш абмяркоўваць тут няма чаго».

Паводле словаў Казловіча, Onliner быў і застаецца «па-за палітыкай і сьцягоў любых колераў».

«Але ўстаноўкі на замазваньне чаго-небудзь у рэдакцыі не было і няма».

Інцыдэнт з замазваньнем бел-чырвона-белага сьцяга на фота адбыўся 15 ліпеня. Тады БЧБмабіль менчука Цімоха Дранчука трапіў у аварыю.

Чытач onliner.by апублікаваў фота зь месца здарэньня. У навіне аб ДТЗ фота спачатку зьявілася ў цэнзураваным выглядзе, а пасьля абурэньня чытачоў — кадраваным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG