Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыстальнікі скардзяцца, што onliner.by выдаляе камэнтары ў падтрымку бел-чырвона-белага сьцяга


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Інцыдэнт з замазваньнем бел-чырвона-белага сьцяг ана фота адбыўся 15 ліпеня. Тады БЧБмабіль менчука Цімоха Дранчука патрапіў у аварыю. Чытач onliner. by апублікаваў фота зь месца здарэньня.

У навіне аб ДТЗ фота спачатку зьявілася ў цэнзураваным выглядзе, а пасьля абурэньня чытачоў — кадраваным.

Сёньня ў рэдакцыю Радыё Свабода зьвярнуўся карыстальнік форума onliner.by, які паведаміў пра выдаленьне камэнтароў у падтрымку сьцяга:

«Людзі сталі камэнтаваць у іх на сайце гэту навіну. Кшталту: чаго замазваюць сьцяжок. Дык яны выдаляюць гэтыя камэнтары. Мой камэнтар, натуральна, таксама быў выдалены».

Камэнтар рэдакцыі onliner.by атрымаць не ўдалося.

Анастасія Пілюгіна

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG