Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трэція суткі бяз штурму. Пастарунак у Ерэване застаецца захопленым


Мітынг актывістаў у Ерэване, 18 ліпеня 2016 году

Мітынг актывістаў у Ерэване, 18 ліпеня 2016 году

Трэці дзень застаецца захопленым пастарунак у Ерэване. Ноч з панядзелка на аўторак прайшла бяз штурму. Таксама працягваецца мітынг актывістаў, якія патрабуюць, каб паліцыя не ўжывала сілу ў дачыненьні да нападнікаў.

Паліцыя працягвае засяроджваць жывую сілу на вуліцы, якая вядзе да захопленага будынку. Адначасова на плошчы Свабоды ў Ерэване праходзіць мітынг у падтрымку нападнікаў — актывістаў апазыцыйнага руху «Ўстаноўчы парлямэнт».

Позна ўвечары панядзелка паліцыя Армэніі распаўсюдзіла заяву ў сувязі з акцыяй пратэсту ў Ерэване. Паліцыя паведаміла мітынгоўцам, што на заблякаванай вуліцы Харэнацы праходзіць антытэрарыстычная апэрацыя, таму рух там абмежаваны.

«Зь меркаваньняў бясьпекі грамадзян на дадзеным участку абмежаванае свабоднае перамяшчэньне грамадзянаў і транспарту, абмежавана і будзе заставацца такім да таго часу, пакуль кампэтэнтнымі органамі ня будзе прынятае іншае рашэньне».

Як перадавала Свабода раней, узброеная група захапіла пастарунак і ўтрымлівае ў закладніках некалькі паліцыянтаў. Нападнікі патрабуюць ад уладаў вызваліць Жырайра Сэфіляна — аднаго зь лідэраў апазыцыйнага руху «Ўстаноўчы парлямэнт».

XS
SM
MD
LG